Трамп разглядае магчымасць паставак Украіне ракет Tomahawk
Трамп думае пра пастаўкі Кіеву крылатых ракет Tomahawk — той самай зброі, якую ЗША выкарыстоўвалі супраць Ірана ў чэрвені.
Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images
У сваёй калонцы пад загалоўкам «Аказваючы ціск на Пуціна, Трамп «эскалуе, каб дээскалаваць» аглядальнік газеты The Washington Post Дэвід Ігнаціус спасылаецца на размову паміж прэзідэнтам ЗША і Уладзімірам Зяленскім, што адбылася на мінулым тыдні.
Трамп спытаў Зяленскага, чаму той не б’е па Маскве, — сцвярджаюць крыніцы журналіста. — «Мы можам гэта зрабіць, калі вы нам дасце зброю», — адказаў Зяленскі. Трамп сказаў, што Украіна павінна аказваць большы ціск на Пуціна — і гэта датычыцца не толькі Масквы, але Санкт-Пецярбурга.
Паводле даных суразмоўцаў Ігнаціуса, Трамп думае пра пастаўкі Кіеву крылатых ракет Tomahawk — той самай зброі, якую ЗША выкарыстоўвалі супраць Ірана ў чэрвені.
«Калі іх запусціць з Украіны, яны могуць ударыць па Маскве і Санкт-Пецярбургу. Яшчэ ў пятніцу яны былі сярод варыянтаў, што абмяркоўваліся. Аднак, як мне паведамілі, пакуль «Тамагаўкі» не ўключаны ў спіс зброі, якая пастаўляецца. Іх могуць паставіць пазней, калі Трамп захоча аказаць яшчэ большы ціск на Расію», — гаворыцца ў публікацыі.
Чытайце таксама:
ЗША і Брытанія нанеслі ўдар па Емене
Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць