У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі
Аляксандр Лукашэнка увечары 15 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам Інданезіі Прабава Субіянта, паведаміла прэс-служба палітыка. Раней візіт Субіянта ў Беларусь не анансаваўся.
Сустрэча, як паведамляецца, прайшла ў Лукашэнкі дома і доўжылася амаль тры гадзіны.
14 ліпеня Субіянта быў у Парыжы, дзе прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі і сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Да таго ён знаходзіўся з візітам у Бельгіі.
Чытайце таксама:
Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы
Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі
Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»