У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні
Паводле інфармацыі «Берасцейскай вясны», перад 3 ліпеня 2025 года брэсцкая міліцыя масава затрымлівала людзей паводле спісаў. Затрыманых змяшчалі на 3 сутак у Брэсцкі ІЧУ, пасля чаго адпускалі.
Фота ілюстрацыйнае
Акрамя таго, у брэсцкім ІЧУ практычна ўвесь час ёсць хтосьці, каго затрымалі пасля праверкі-допыту на мяжы.
Абедзве гэтыя катэгорыі затрыманых адносяцца да «палітычных», і для іх умовы ў Брэсцкім ІЧУ асабліва жорсткія: матрацы на ноч не выдаюць, па калідорах водзяць у кайданках у позе «ластаўкі», а па начах перашкаджаюць спаць — будзяць двойчы за ноч і прымушаюць называць прозвішча, імя і адміністрацыйны артыкул.
Чытайце таксама:
Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе
ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі
ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі