Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе
39-гадовую спецыялістку па перманентным макіяжы з Бабруйска затрымалі за адпраўку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай «экстрэмісцкаму рэсурсу», піша СК.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361-4 КК).
Паводле версіі следства, бабруйчанка ехала на аўтамабілі са Светлагорска ў Мінск і Бабруйск. Па дарозе яна зняла на відэа калону тэхнікі, якая ехала ў Гомельскую вобласць, і адправіла запіс «экстрэмісцкаму каналу». Пра які менавіта канал ідзе гаворка — не ўдакладняецца.
Муж затрыманай бабруйчанкі адбывае тэрмін па пратэсным крымінальным артыкуле, як піша СК, яго асудзілі за «ўдзел у масавых беспарадках».
-
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
-
У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію
-
Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары