БЕЛ Ł РУС

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

16.07.2025 / 7:7

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аўторак каля 18:30 на трасе М1. Аўтобус ПАЗ пры развароце з паласы разгону сутыкнуўся мікрааўтобусам, што рухаўся ў спадарожным напрамку.

15 чалавек атрымалі траўмы. У пацярпелых спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары і парваныя раны, паведамляе Мінздароўя.

У Бярозаўскай ЦРБ знаходзяцца 10 чалавек: чацвёра ў рэанімацыі і шасцёра ў траўматалагічным аддзяленні. У Івацэвіцкую ЦРБ шпіталізаваныя пяць пасажыраў аўтобуса. Яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні.

На месцы ДТЗ працавалі шэсць брыгад хуткай. У Бярозаўскую ЦРБ накіравана брыгада абласных дактароў-спецыялістаў.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула