БЕЛ Ł РУС

Мужчына надрукаваў расійскі пашпарт на друкарцы і паспрабаваў адляцець з Мінска ў Стамбул

16.07.2025 / 16:30

Nashaniva.com

Памежнікі падвох заўважылі і затрымалі замежніка.

Скрыншот відэа Памежнага камітэта

Раніцай 15 ліпеня ў аэрапорце «Мінск» затрымалі мужчыну з расійскім пашпартам. Ён збіраўся вылецець у Стамбул.

Пашпарт выклікаў у памежнікаў сумневы. Пасля праверкі аказалася, што дакумент мужчына цалкам надрукаваў на звычайнай друкарцы.

Акрамя таго, стала вядома, што іншаземец не выпадкова спрабаваў вылецець у Турцыю па падробленым пашпарце: ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за крадзеж і дачу хабару. Мужчыну затрымалі і адправілі ў ізалятар.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы парушальніку пагражае штраф да 100 базавых велічынь, то-бок да 4200 рублёў. Акрамя таго, за падробку дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць — абмежаванне свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула