БЕЛ Ł РУС

Другі энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі з-за спрацоўвання сігналізацыі

16.07.2025 / 22:18

Nashaniva.com

16 ліпеня на Беларускай атамнай электрастанцыі другі энергаблок быў адключаны ад энергасеткі. Гэта адбылося пасля таго, як спрацавала сігналізацыя, што зафіксавала адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара. Гаворка нібыта ідзе пра няядзерную частку блока.

У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што сітуацыя з’яўляецца штатнай і не нясе пагрозы бяспецы. Узровень радыяцыі на станцыі і ў навакольнай зоне не змяніўся, а падача электраэнергіі спажыўцам не перапынялася.

Цяпер на другім блоку праводзіцца дыягностыка, каб аднавіць працу электратэхнічнага абсталявання.

Чытайце таксама:

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?

Чыноўнікі расказалі пра паляпшэнне радыяцыйнай сітуацыі ў Беларусі

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Каментары да артыкула