Эканоміка33

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?

Разглядаюцца два месцы для будаўніцтва другой АЭС у Беларусі — дадатковы блок БелАЭС у Астраўцы і новая АЭС у Магілёўскай вобласці.

«Цяпер разглядаюцца варыянты будаўніцтва ў Беларусі альбо дадатковага, трэцяга, энергаблока ўжо дзейнай БелАЭС у Астраўцы, альбо новай двухблочнай АЭС у Магілёўскай вобласці»,

— паведаміў РІА Навіны дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.

Палішчук дадаў, што беларускія партнёры зацікаўленыя ў працягу супрацоўніцтва з Расіяй у сферы атамнай энергетыкі.

Па яго словах, праца па тэхніка-эканамічным абгрунтаванні будаўніцтва другой АЭС у Беларусі павінна быць завершана да сярэдзіны года. Для абмеркавання тэхнічных і фінансавых умоў гэтага праекта Беларусь і Расія сфармавалі экспертную рабочую групу, якая ўжо правяла некалькі сустрэч. На сустрэчах разглядалі такія пытанні: лакацыя будучай станцыі, цана, тып рэактараў, тэрміны будаўніцтва.

«Гэтыя пытанні абмяркоўваюцца і ў іншых фарматах, уключаючы рэгулярныя сустрэчы кіраўніцтва дзяржкарпарацыі «Расатам» і ўрада Беларусі», — дадаў Палішчук.

Каментары3

  • Янка
    13.04.2025
    Любая спроба пабудаваць АЭС пры ўдзеле Расеі нічога добрага для Беларусі не дасць. Так, у Расеі назіраецца тэндэнцыя дэфіцыту электрычнай энергіі, але гэта ніякім чынам не азначае, што яна пагадзіцца набываць беларускую электраэнэргію па прымальным цэнам - прыкладна як зараз нецікава прадаваць у Расею нафтапрадукты, вырабленыя на беларускіх нпз з расейскай нафты. Наадварот, праз залежнасць ад расейскага ўрану і невяртабельнага крэдыту на будаўніцтва ўсё карты нават па электраэнэргіі з БелАЭС-1 знаходзяцца ў Крамлі. А Беларусь атрымае толькі страты, рызыкі і вялічэзныя праблемы на зачыненне БелАЭС, калі яе эксплуатацыя скончыцца.
  • старый литвин
    13.04.2025
    за эти безумные деньги, можно в каждый дом и на каждую многоэтажку закатать в солнечные панели в комплекте в литиевыми аккумуляторами.
    да, у нас не так много солнца, но и дефицита-то тоже особо нет.
    опять же литиевые "гигафектори" по 100-300МВт/ч в каждой области поставить.
    а учитывая, что умирающие Витязь, Горизонт, Интеграл могли бы все это производить, то экономика выглядит вполне разумной. ничего сложного и высокотехнологичного там нет.
    но вождю нравится атом. бдл..
  • Кітай трэба далучыць да праекта і Пакістан !
    13.04.2025
    лепш дадатковы блок БелАЭС у Астраўцы , добрыя навіны ! Кітай трэба далучыць да праекта і Пакістан ! драныя навіны дзеля драпежнага Маскоўскага імперыялізму...

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць