БЕЛ Ł РУС

Аўтобус Варшава — Мінск будзе адпраўляцца з чатырохгадзінным спазненнем, Вільня — Мінск — з пяцігадзінным

17.07.2025 / 12:35

Nashaniva.com

Прычына — доўгае праходжанне мяжы.

«У сувязі з доўгім праходжаннем межаў аўтобус Варшава—Мінск (АН 8587-7) з часам адпраўлення з Варшавы 12:00 17.07.2025 пераносіцца на 16:30. У першую чаргу пасадка будзе для пасажыраў з білетамі на 12:00, затым пры наяўнасці вольных месцаў — для пасажыраў з білетамі на 16:30», — паведамляе тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты». 

Аўтобус па маршруце Вільня — Мінск (АН 8621) з часам адпраўлення з Вільні а 8:00 толькі а 12-й выехаў з літоўскай мяжы. Адпраўленне чакаецца ў 13:20—13:00.

Па стане на 12:00 на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаялі 455 легкавых аўтмабіляў і 30 аўтобусаў, на літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» 40 легкавых аўтамабіляў: у «Беняконях» — 20. Памежны камітэт паведамляе, што чэргаў з аўтобусаў там няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула