Памерла спявачка Коні Фрэнсіс
Памерла амерыканская поп-спявачка Конні Фрэнсіс, вядомая сярод іншага дзякуючы песні Pretty Little Baby, якая нядаўна стала віруснай у сацсетках. Пра гэта паведаміла газета The New York Times. Ёй было 87 гадоў.
Коні Фрэнсіс. Фота: Mychal Watts/Getty Images for SiriusXM
У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Фрэнсіс была адной з самых папулярных спявачак у ЗША. Музычны партал AllMusic называе яе «прататыпам сучаснай поп-зоркі» і адзначае, што яна ўсё яшчэ канкуруе з Мадоннай за тытул самай паспяховай поп-выканаўцы ў гісторыі.
Песня Pretty Little Baby была ўпершыню выпушчаная ў 1962 годзе, але апошнім часам ізноў набыла вядомасць дзякуючы сацыяльным сеткам — карыстальнікі ствараюць мноства кароткіх ролікаў з фрагментам песні ў якасці фонавай музыкі.
Чытайце таксама:
Падчас велагонкі ў Італіі ўпаў і загінуў 19-гадовы спартсмен
Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў