Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў
16 ліпеня ў вёсцы Зарэчча Бярозаўскага раёна развіталіся з Зояй (Сафіяй) Барысюк — удзельніцай вядомага народнага дуэта «Зоя і Валера», паведамляе выданне «Першы». Ёй было 79 гадоў.

Вядомасць прыйшла да Зоі выпадкова ў 2012 годзе, калі нехта са сваякоў выклаў на YouTube песню расійскай спявачкі Алены Ваенгі «Куру» ў яе выкананні проста за кухонным сталом. Ролік хутка стаў вірусным, набраў мільёны праглядаў і зрабіў дуэт вядомым.
Потым «Куру» засталася галоўным хітом Зоі Барысюк — відаць, ніхто больш так шчыра і пранікнёна гэту песню не спяваў. Алена Ваенга, дарэчы, ніякіх прэтэнзій адносна аўтарскага права не мела і нават, кажуць, афіцыйна дазволіла дуэту выконваць песню.
У рэпертуары спявачкі-самародка былі і народныя беларускія песні, і папулярныя сучасныя, многія Зоя пісала сама. На піку славы дуэт неаднаразова ездзіў у Маскву на тэлешоў НТВ і ОРТ, пра іх здымалі фільмы, бралі інтэрв’ю, запрашалі на святы і канцэрты.
Каментары
Пратакол у 2020-м так там і не вывесілі, а ў 2022-м папса з калонак нейкая грала на ўчастку, пакуль у небе над раёнам транспартныя самалёты акупантаў вазілі ракеты, каб суседзяў забіваць.
Адспявала бабуля сваё, нажаль. Мо Сялук новую зорку дашле, каб не было сумна выпіваць на ўчастку ў працэсе "свабоднага волевыяўлення".