БЕЛ Ł РУС

Новы цэлюлозна-кардонны камбінат будуць будаваць у Дубровенскім раёне

17.07.2025 / 17:30

Nashaniva.com

У Беларусі плануецца пабудаваць новы цэлюлозна-кардонны камбінат цягам найбліжэйшых пяці гадоў. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас працоўнай паездкі ў Магілёў, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Аляксандра Куліка, у краіне назіраецца лішак нізкаякаснай драўніны, якую трэба выкарыстоўваць. Таму разглядаецца магчымасць стварэння яшчэ аднаго буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы драўніны. Урад ужо практычна вызначыў пляцоўку пад будаўніцтва.

Асноўным месцам для новага камбіната выбраны Дубровенскі раён Віцебскай вобласці. Такі выбар тлумачыцца наяўнасцю там рэсурсаў, што цяпер амаль не выкарыстоўваюцца. Варыянты з Магілёўскай і Гомельскай вобласцямі адхілілі — у апошняй ужо ёсць некалькі падобных прадпрыемстваў.

Новы камбінат, згодна з ранейшымі планамі, будзе пабудаваны па кітайскіх тэхналогіях і зможа выпускаць каля 400—500 тысяч тон прадукцыі ў год. Раней паведамлялася, што партнёрамі з беларускага боку могуць выступіць кітайскія кампаніі Sinomach і Чжункайская міжнародная інжынерная кампанія.

Чытайце таксама:

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат

Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва

Вынеслі прысуд вінаватаму ў выбуху на Светлагорскім ЦКК

Светлагорскі камбінат ладзіць у сябе сістэму абароны ад дронаў за 700 тысяч рублёў

Каментары да артыкула