БЕЛ Ł РУС

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй

17.07.2025 / 19:6

Nashaniva.com

ЗША імкнуцца як мага хутчэй перадаць Украіне зброю ў межах плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прадугледжвае, што еўрапейскія краіны закупяць амерыканскія ўзбраенні для Кіева. Пра гэта паведаміў пасол ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер. Ён адзначыў, што ўсе працуюць у паскораным рэжыме, каб гэта адбылося як мага хутчэй, хаця дакладную дату паставак пакуль назваць не можа, піша «РБК-Украіна».

Мэцью Уітакер. Фота: Wikimedia Commons

«Мы ўсе спешна працуем, каб спрыяць гэтаму і завяршыць гэтую справу і, ведаеце, я думаю, што ўсё насамрэч рухаецца вельмі хутка. Але я не магу пацвердзіць дату, калі ўсё гэта будзе завершана», — сказаў Мэцью Уітакер.

Таксама ЗША разглядаюць магчымасць прадаць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot са сваіх запасаў, але толькі пры ўмове, што гэта не паставіць Амерыку ў стратэгічна нявыгаднае становішча.

«Мы ніколі не паставім Злучаныя Штаты ў стратэгічна нявыгаднае становішча і забяспечым, каб у нас было ўсё неабходнае. У той жа час, думаю, мы ўсе прызнаем надзённую патрэбу Украіны ў тым, што ёй цяпер неабходна на поле бою і для абароны сваіх гарадоў», — адзначыў пасол.

Апроч гэтага, абмяркоўваецца варыянт, каб еўрапейскія краіны перадалі Украіне свае сістэмы СПА проста цяпер, а затым набывалі для сябе замену ў ЗША.

Згодна з дамоўленасцю паміж ЗША і НАТА, Еўропа выдаткуе 10 мільярдаў даляраў на закупку амерыканскай зброі для Украіны. Ужо пацвердзілі ў гэтым плане ўдзел такія краіны, як Швецыя, Данія і Германія, але, напрыклад, Італія, Францыя, Чэхія і Венгрыя да ініцыятывы не далучыліся.

Па словах генсека НАТА Марка Рутэ, у рамках гэтай схемы Украіна можа атрымаць вялікую колькасць сістэм СПА, ракет і боепрыпасаў.

Чытайце таксама:

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»

«Калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць». Прадстаўнік ЗША пры НАТА расказаў пра сігнал Пуціну

Каментары да артыкула