Зяленскі расказаў пра «мегаздзелку» з ЗША па ўзбраеннях
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна збіраецца заключыць з ЗША «мегаздзелку» па абмену ўзбраеннямі. Ён расказаў у інтэрв’ю New York Post, што Украіна ў абмен на амерыканскае ўзбраенне прапануе ЗША свае баявыя беспілотнікі, правераныя ў рэальных баявых умовах.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, амерыканскай арміі патрэбныя гэтыя тэхналогіі, і іх варта мець у сваім арсенале. Зяленскі лічыць такую дамову ўзаемавыгаднай.
Акрамя таго, Украіна вядзе перамовы па пытаннях узбраенняў з Даніяй, Нарвегіяй і Германіяй.
Паводле інфармацыі New York Post, пагадненне з Украінай дапаможа ЗША скараціць тэхналагічнае адставанне ад Расіі і Кітая ў сферы беспілотнікаў.
Чытайце таксама:
ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй
«Яны лідзіруюць». Келаг высока ацаніў вытворчасць украінскіх БПЛА
Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»
Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»