БЕЛ Ł РУС

Беларуса, якога шукалі ў Аўстрыі, затрымалі на мяжы з Літвой

18.07.2025 / 15:40

Nashaniva.com

17 ліпеня на памежным пераходзе «Меднікі» літоўскія памежнікі правяралі аўтамабіль з нямецкімі нумарамі, які перасякаў беларуска-літоўскую мяжу. У машыне, акрамя кіроўцы, знаходзіўся 38-гадовы грамадзянін Беларусі, які паказаў пашпарт з польскай візай, паведамляе Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы.

Фота: vsat.lrv.lt

Пры праверцы высветлілася, што з 7 мая яго шукаюць праваахоўныя органы Аўстрыі. На яго быў выдадзены еўрапейскі ордар на арышт.

У выніку мужчыну затрымалі і перадалі паліцыі Вільні.

Чытайце таксама:

Аўтобусы на выезд з Беларусі моцна спазняюцца

Беспілотнік заляцеў з Беларусі ў Літву і праляцеў чатыры кіламетры

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула