Свет11

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю

Пасля таго як на мінулым тыдні расійскі беспілотнік «Гербера» заляцеў на тэрыторыю Літвы з Беларусі, еўракамісар па абароне і космасе Андрус Кубілюс заклікаў Літву і краіны рэгіёна ствараць дронавую заслону і наладзіць масавую вытворчасць беспілотнікаў.

«Гэта паказвае, што магчымасць пранікнення такога дрона на тэрыторыю Літвы існуе. Ці гатовая Літва абараняцца ад такіх дронаў, ці ёсць у яе дастатковыя магчымасці — пытанне застаецца без адказу», — сказаў Кубілюс у праграме «Тэма дня» тэлеканала LRT.

«Таму я заўсёды заклікаю Літву і краіны рэгіёна паклапаціцца пра стварэнне так званага плана абароны ўсходняй мяжы, плана фізічнай абароны, перш за ўсё шляхам усталявання шэрагу фізічных загарод на зямлі. (…) На маю думку, такі план павінен уключаць не толькі фізічную мяжу, але і стварэнне дронавай заслоны», — адзначыў еўракамісар.

У маі мінулага года тагачасная міністарка ўнутраных спраў Агне Білатайце абвясціла, што краіны рэгіёна дамовіліся пра стварэнне так званай «дронавай заслоны», для якога будуць выкарыстоўвацца беспілотныя лятальныя апараты для маніторынгу ўчасткаў мяжы, а таксама сістэмы барацьбы з дронамі, якія дазволяць спыняць выкарыстанне дронаў варожымі краінамі для кантрабанды і правакацый.

Аднак па стане на пачатак сакавіка гэтага года Літва і Эстонія не атрымалі фінансавання ад Еўрапейскага саюза на гэты праект.

Паводле слоў Кубілюса, прыкмет гатоўнасці Літвы і краін Балтыі адбіваць магчымыя атакі дронаў з боку Расіі «не надта шмат».

«Таму сёння трэба не столькі вырабляць дроны або закупляць іх і захоўваць на складзе, колькі навучаць і рыхтаваць каманды спецыялістаў, якія маглі б вельмі хутка вырабляць неабходную колькасць дронаў для гэтай заслоны», — сказаў дэлегіраваны Літвой член Еўрапейскай камісіі.

«Я лічу, што Літва і краіны Балтыі павінны мець агульную канцэпцыю не толькі па ўзвядзенні фізічнага загароды, але і па стварэнні дронавай заслоны, уключаючы падрыхтоўку да іх масавай вытворчасці», — сказаў ён.

У мінулы чацвер днём літоўскія памежнікі заўважылі БПЛА. Паводле вайскоўцаў, ён знаходзіўся на тэрыторыі Літвы каля трох хвілін, перш чым упаў у раёне закрытага памежнага пункта пропуску «Шумск».

Літоўскія памежнікі спачатку прынялі аб'ект за іранскі беспілотнік шахед, а пазней выпусцілі паведамленне, што гэта быў «самаробны самалёцік» з фанеры і пенапласту. 

Але, імаверна, гэта была «Гербера» — лёгкі, аднаразовы дрон-прыманка, прызначаны для перагрузкі сістэм ПРА і выяўлення пазіцый радарных комплексаў. Такі апарат можа быць абсталяваны і невялікай баявой часткай.

Каментары1

  • Filipp
    15.07.2025
    Добрая ідэя

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць