БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю

18.07.2025 / 21:7

Nashaniva.com

Спявак Аляксандр Саладуха паказаў, як выглядае пасля аперацыі — на апублікаваным 17 ліпеня здымку з бальніцы ён у шыйным карсэце, з гіпсам на правай назе, павязкай на левым перадплеччы і ў спецыяльным медыцынскім поясе з «падцяжкамі». Таксама на ім — медыцынскія сандалі, піша «Камсамольская праўда».

Фота: сацсеткі Аляксандра Саладухі

«Трэці дзень пасля аперацыі», — падзяліўся з падпісчыкамі Саладуха.

Нягледзячы на ўсё гэта, артыст выглядае бадзёра — усміхаецца і паказвае «лайкі» абедзвюма рукамі.

Сваё самаадчуванне ён ацаніў пазітыўна:

«Палёт нармальны. Дзякуй вялікі ўсім беларускім дактарам і асобна — Яўгену Рычардавічу», — падпісаў ён фота.

У каментарыях падпісчыкі цікавяцца, што менавіта здарылася, але сам артыст пакуль не расказвае пра прычыны аперацыі.

Чытайце таксама:

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам

Саладуха назваў свой самы вялікі ганарар за 40-гадовую кар’еру. Ён уражвае

Саладуха прызнаўся, што яго «дзяруць на шматкі»

Каментары да артыкула