У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае
Каб насельніцтва Еўропы не скарачалася, на адну жанчыну павінна прыпадаць у сярэднім як мінімум два дзіцяці. Аднак апошнія даныя паказваюць, што нараджальнасць у Еўропе знаходзіцца на гістарычна нізкім узроўні — 2024 год стаў адным з найгоршых за апошнія дзесяцігоддзі, паведамляе Euronews.
Фота ілюстрацыйнае
Германія
Нараджальнасць у Германіі ўпала да мінімуму з 1994 года. Паводле Федэральнага статыстычнага ўпраўлення (Statistisches Bundesamt), насельніцтва не скарацілася толькі дзякуючы міграцыі. Пры гэтым смяротнасць перавысіла нараджальнасць, а агульны рост склаў усяго 0,1 % (121 000 чалавек). У багатых рэгіёнах, як Баварыя і Гамбург, насельніцтва расце, у бедных — падае.
Аўстрыя
Рэкордна нізкая нараджальнасць — 77 238 дзяцей у 2024 годзе — найменшая з моманту пачатку статыстыкі.
Італія
Насельніцтва скарачаецца, нягледзячы на прыбыццё 166 000 мігрантаў.
Коэфіцыент нараджальнасці — 1,18, на кожную тысячу чалавек — 6 народжаных, 11 памерлых.
Колькасць тых, хто выехаў (156 000), у тры разы перавысіла колькасць тых, хто вярнуўся.
Францыя
Каэфіцыент нараджальнасці ў 2024 годзе склаў 1,62 — гэта самы нізкі паказчык з канца Першай сусветнай вайны. Аднак быў зафіксаваны невялікі прырост: +17 000 чалавек.
Добрая навіна — сярэдняя працягласць жыцця дасягнула рэкорду: 85,6 года ў жанчын і 80 — у мужчын.
Англія і Уэльс
Адзінае месца, дзе нараджальнасць вырасла — на 0,6%, прычым дзякуючы бацькам ва ўзросце 60+ гадоў (рост на 14%).
Таксама вырасла колькасць дзяцей ад замежных бацькоў — 40% у Англіі і амаль 20% у Уэльсе.
Іспанія
Паводле папярэдніх даных, у 2024 годзе нараджальнасць вырасла на 0,4% (322 034 нованароджаных). Але ўзрост маці павялічваецца: за 10 гадоў колькасць маці 40+ узрасла на 8,5%.
Фінляндыя і Швецыя
У Фінляндыі каэфіцыент нараджальнасці знізіўся да 1,25 — гэта найгоршы паказчык з 1776 года.
У Швецыі — 1,43, што таксама гістарычны мінімум.
У 169 з 290 муніцыпалітэтаў насельніцтва скарацілася.
Польшча і Венгрыя
Нягледзячы на прасямейную палітыку ўладаў, абедзве краіны паказваюць рэзкі спад.
У Польшчы — каэфіцыент 1,1, амаль у два разы меншы, чым у 1990 (1,9).
Сярэдні ўзрост маці цяпер 29 гадоў (раней быў менш за 23).
У Венгрыі нарадзілася 77 500 дзяцей — самы нізкі паказчык у гісторыі (каэфіцыент нараджальнасці — 1,38).
Чытайце таксама:
Чаму жанчыны менш нараджаюць? Адна з прычын — даволі прагматычная
У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года
Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць
У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?