Грамадства99

Чаму жанчыны менш нараджаюць? Адна з прычын — даволі прагматычная

Раней эканаміст Леў Львоўскі спрагназаваў: калі трэнд на нізкую нараджальнасць не зменіцца, у Беларусі застанецца прыкладна 3 мільёны чалавек. Чаму жанчыны ўсё менш нараджаюць?

Як заўважае доктар Андрусь Белавешкін у новым выпуску ТОКу, трэнд на змяншэнне нараджальнасці пачаўся стагоддзе таму і гэтаму ёсць тлумачэнне:

«Я думаю, што гэта такая самарэгуляцыя папуляцыі. Таму што асабліва пасля Другой сусветнай вайны ўсе пачалі нараджаць менш. І адно з пытанняў — таму што дзеці перасталі быць эканамічна выгаднымі. Таму што, калі мы кажам пра нейкія архаічныя грамадствы, дзеці — гэта выгадна. Яны працуюць, прыносяць грошы. Мець шмат дзяцей — гэта добра, гэта шлях да багацця.

Зараз гэта шлях да беднасці, таму што яны толькі адымаюць грошы і нічога ўзамен не вяртаюць. Таму, акрамя ўсяго, тут ёсць відавочнае эканамічнае пытанне, якое існуе.

Атрымоўваецца, што зараз толькі даволі багатыя людзі і бедныя больш заводзяць дзяцей. Таму што адныя могуць, а другім гэта выгадна з-за дапамог, [якія выплачваюцца] як у еўрапейскіх краінах. Яны на гэтым могуць зарабіць, у нейкім сэнсе».

Калі ж гаварыць пра сучасную Беларусь, то, на думку Белавешкіна, падзенне нараджальнасці тлумачыцца псіхалагічным станам грамадства ва ўмовах палітычнай нестабільнасці:

«У часы стрэсу нараджаць нельга. Таму сур'ёзны псіхалагічны стрэс можа прыводзіць да інфертыльнасці — немагчымасці зацяжарыць. І гэта нармальная біялагічная рэакцыя. Ненармальна з пункту гледжання біялогіі, калі будучае такое незразумелае і небяспечнае, цяжарыць».

Каментары9

  • нейкі прайдзісвет
    16.07.2025
    Лепей бы жанчыну спыталі.
    Не за ўсіх, а за сябе хай адкажа, чаму яшчэ не цяжарная.
  • Інспектар-гінеколаг
    16.07.2025
    Вам не падаецца, шаноўныя мае, што дзяўчына ці жанчына прысутнічае ў гэтых безумоўна глыбокіх ды мудрагелістых разважаньнях выключна ў кантэксце і цалкам пазбаўлена суб'ектнасьці, не?
    Натуральна, 'селектарнае савешчаніе па надоям'¡
    Вы ах√€лі, даражэнькія? Мо лепш паглядзець на сябе (мужчынам) ды на грамадства, дзе дзяўчо меркавана мае стаць ці не сьвінаматкаю?
    Вайна на мяжы, там хапаюць за краты і безграшоўе, тут ты чужая ды дорага й часта пасрэднай якасьці, а да таго ж мужык- не мужык: альбо морду заліць, або ў прыставачку пагуляць, альбо ў яго крызіс і трэ разабрацца ў сабе. А ёй зь дзецьмі тым часам што рабіць?
  • Жвір
    16.07.2025
    Інспектар-гінеколаг, не дурыце галавы, ні сабе, ні людзям, гэтымі хрэстаматыйнымі енкамі сваімі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць