БЕЛ Ł РУС

У Беларусі паднялі заробкі ветэрынарам і некаторым іншым аграрыям

19.07.2025 / 16:45

Nashaniva.com

З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі павялічыліся надбаўкі да заробкаў асобным работнікам сельскай гаспадаркі. Гэта прадугледжана пастановай Мінсельгасхарчу №59 ад 10 ліпеня, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ашмянскі веснік

У прыватнасці, надбаўка за спецыфіку ветэрынарнай дзейнасці для супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Ветэрынарны нагляд» павялічваецца з 110% да 200% ад акладу. У іншых арганізацыях гэты паказчык вырас да 155%.

Таксама выраслі бюджэтныя выплаты за складанасць і напружанасць працы кіраўнікам, спецыялістам і службоўцам. Цяпер для ўсіх устаноў, уключаючы тэрытарыяльныя, устаноўлены адзіны дыяпазон — ад 70% да 125% ад акладу (раней было ад 30—60%).

Акрамя таго, павялічыліся надбаўкі за характар працы рабочых. У Дзяржінспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін яны вырастуць з 45—125% да 125—160%.

Чытайце таксама:

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»

Лукашэнка прыгразіў паздымаць галовы за падзеж жывёлы

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы

Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў

Масавая гібель жывёлы ў Магілёўскай вобласці. Пракуратура завяла дзясяткі крымінальных спраў

Каментары да артыкула