БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

19.07.2025 / 17:41

Nashaniva.com

19 ліпеня ў мікрараёне Баравуха ў Наваполацку сапёры з атрада «Віцязь» знішчылі выбухам аварыйны трохпавярховы будынак — былую вайсковую казарму. Як паведамілі ў МНС, усе работы прайшлі належным чынам, без здарэнняў.

Скрыншот з відэа

Будынак па вуліцы Азёрнай быў узведзены яшчэ ў 1936 годзе. У 2021 годзе яго разам з другой падобнай казармай на аўкцыёне купіла прыватная фірма з Віцебска за сімвалічную плату — усяго за адну базавую велічыню. Папярэднія спробы прадаць гэтыя аб’екты працягваліся пяць гадоў.

Паводле ўмоў аўкцыёну, інвестар павінен быў перарабіць будынкі ў жыллё з паліклінікай і нежылымі памяшканнямі, але да рэалізацыі праекта справа так і не дайшла.

Мікрараён Баравуха (былы вайсковы гарадок Баравуха-1) стаў часткай Наваполацка ў 2019 годзе. Ён быў заснаваны ў 1935—1936 гадах у рамках будаўніцтва Полацкага ўмацаванага раёна. Некаторыя будынкі таго часу захаваліся дагэтуль.

Чытайце таксама:

На Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Каментары да артыкула