Пад Барысавам забілі другога мядзведзя пасля адкрыцця палявання на іх
У Беларусі застрэлілі ўжо другога мядзведзя пасля таго, як упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі было дазволена паляванне на іх. Гэтым разам жывёліну забілі ноччу 18 ліпеня на пшанічным полі ў Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы, паведаміла прэс-служба Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Фота: БТПР
Паляванне адбывалася з вышкі, а ўдзельнічаў у ім паляўнічы Андрэй Русановіч з Мінска, які атрымаў дазвол праз розыгрыш, што праходзіў 15 ліпеня. Раней ён на мядзведзяў ніколі не паляваў.
У Беларусі дазвол на паляванне на мядзведзя можна атрымаць альбо праз латарэйны розыгрыш (з аплатай 500 рублёў), альбо праз аўкцыён, дзе пачатковая цана пуцёўкі складае 2 тысячы рублёў і можа павышацца.
Першага мядзведзя ў гэтым паляўнічым сезоне забілі таксама 18 ліпеня, але ў Віцебскай вобласці.
Усяго ў гэтым сезоне паляўнічым дазволена застрэліць да 20 мядзведзяў. Каля 30% пуцёвак будуць прадавацца праз аўкцыёны для павелічэння даходаў паляўнічых гаспадарак. Сезон палявання працягнецца да 31 снежня.
Чытайце таксама:
У Беларусі забілі першага за доўгі час мядзведзя
Упершыню ў незалежнай Беларусі правялі паляванне на мядзведзя, ахвяр пакуль няма
На гэтыя выхадныя ўпершыню за доўгі час у Беларусі будуць паляваць на мядзведзя