Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам
Украінскі баксёр Аляксандр Усік накаўтаваў брытанца Даніэля Дзюбуа ў баі за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе. Матч адбыўся ў Лондане на стадыёне «Уэмблі».
Аляксандр Усік святкуе перамогу. Фота: AP Photo/Frank Augstein
Гэта быў матч-рэванш двух супернікаў. Першы паядынак паміж імі адбыўся амаль два гады таму, у жніўні 2023 года. Тады Аляксандр Усік таксама святкаваў перамогу, здабытую ў дзявятым раўндзе тэхнічным накаўтам.
Цяпер для перамогі Усіку хапіла пяці раўндаў, гэтым разам накаўт быў чыстым.
Аляксандр Усік перамог Даніэла Дзюбуа ў баі за званне чэмпіёна свету, 20 ліпеня 2025. Фота AP Photo / Frank Augstein
Пасля гэтага бою ён стаў трохразовым абсалютным чэмпіёнам свету — першым у эпоху чатырох аўтарытэтных тытулаў.
Увогуле гэта 24-я перамога Усіка, ён застаецца непераможным.
Усік таксама ўсім сэрцам патрыёт Украіны. «Пажыві ў маім доме», — запрасіў ён нядаўна прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ва Украіну на тыдзень, каб той на ўласным досведзе зразумеў рэальнасць вайны.
«Хачу падзякаваць усёй Украіне, усім хлопцам, што бароняць нашу краіну. Атрымаў безліч паведамленняў ад розных падраздзяленняў, што бароняць Украіну — вы неймаверныя. Слава Украіне!» — сказаў Усік адразу пасля бою.
Чытайце таксама:
«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа ва Украіну на тыдзень
Украінец Аляксандр Усік перамог Тайсана Ф'юры ў баі за тытул абсалютнага чэмпіёна свету ў боксе