БЕЛ Ł РУС

У расійскім горадзе хлопец з двума нажамі ўжо 16 гадзін стаіць на карнізе восьмага паверха

21.07.2025 / 10:12

Nashaniva.com

24-гадовы хлопец трымае ў руках два нажы і не падпускае да сябе нікога. Ні ратавальнікі, ні бацькі, ні брат не могуць угаварыць яго вярнуцца ў кватэру.

24-гадовы хлопец трымае ў руках два нажы і не падпускае да сябе нікога. Ні ратавальнікі, ні бацькі, ні брат не могуць угаварыць яго вярнуцца ў кватэру. МНС-нікі дзяжураць пад вокнамі з самай учорашняй раніцы, але ўсё безвынікова.

Гісторыя пачалася з таго, што бацькі вырашылі вывезці хлопца з Обнінска (Калужская вобласць). Ён уцёк проста з аэрапорта, дабраўся да дому на вуліцы Энгельса, дзе здымаў жыллё, і вылез на карніз.

Паводле адной з версій, ён адмаўляецца з’язджаць з-за дзяўчыны — мяркуецца, што ў кагоcьці закахаўся. У горадзе, дарэчы, залева. Але хлопец усё роўна не злазіць з падаконніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула