БЕЛ Ł РУС

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам

21.07.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Не толькі ў кіраўніка кампаніі была сям'я.

Крысцін і Эндру Кабот ў 2024 годзе. Фота: Maud Cabot / Facebook via Dailymail.com

Як мы пісалі раней, 16 ліпеня на канцэрце гурта Coldplay у ЗША камера выпадкова зняла кіраўніка IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і дырэктарку аддзела кадраў Крысцін Кабат, якія стаялі абняўшыся. Відэа паказалі на вялікіх экранах стадыёна падчас песні як частку традыцыйнага моманту kiss cam (камеры для пацалункаў).

Пасля таго, як гэтая гісторыя набыла грамадскі рэзананс, Эндзі Байран звольніўся, а яго жонка Меган спачатку прыбрала прозвішча «Байран» са свайго профілю, а праз некаторы час увогуле выдаліла акаўнт.

Журналісты таксама высветлілі, што Крысцін Кабот, якую абдымаў начальнік, таксама мае сям'ю.

Як піша Daily Mail, 52-гадовая дырэктарка аддзела кадраў IT-кампаніі Astronomer цяпер замужам за генеральным дырэктарам іншай кампаніі. Выданне публікуе фота, дзе яна разам са сваім мужам Эндру Каботам, які ўзначальвае кампанію па вытворчасці спіртных напояў Privateer Rum, што знаходзіцца ў Масачусэтсе (ЗША).

Эндру Кабот. Фота: Joanne Rathe/The Boston Globe via Getty Images

Адпаведна інфармацыі з профілю Крысцін на LinkedIn, які яна ўжо выдаліла, яна была членам кансультатыўнай рады Privateer Rum з верасня 2020 года.

Гэты шлюб не першы для Крысцін і Эндру. Кабот быў жанаты як мінімум двойчы — у 1993 і 2014 гадах, і мае двух дзяцей ад сваёй першай жонкі — Маўд. Жанчына ў красавіку мінулага года выклала фота свайго былога мужа разам з Крысцін, якія прысутнічалі на вечарынцы з нагоды 25-годдзя дачкі.

На здымках журналісты заўважылі, што Крысцін мае заручальны пярсцёнак на безыменным пальцы левай рукі, які адсутнічаў падчас канцэрта Coldplay.

Крысцін (яе дзявочае прозвішча — Станэк) падала на развод з Кэнам Торнбі ў 2018 годзе, і развод быў завершаны ў 2020-м.

Ні Крысцін, ні Байран, як паведамляе выданне, пакуль не адказалі на просьбу пракаментаваць сітуацыю.

Чытайце таксама:

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю

Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА

Каментары да артыкула