БЕЛ Ł РУС

У Полацку скончылі пяцігадовы рамонт Музея баявой славы

21.07.2025 / 19:10

Nashaniva.com

У Полацку адбылося ўрачыстае адкрыццё Музея баявой славы пасля капітальнага рамонту і поўнага абнаўлення экспазіцыі, паведамляе мясцовы сайт gorod214.by.

Як паведамляе сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, адкрыццю музея папярэднічала шматгадовая праца — праектная, будаўнічая, дызайнерская, мастацкая, а таксама даследчая дзейнасць супрацоўнікаў установы.

Новае архітэктурна-мастацкае рашэнне экспазіцыі распрацавала і рэалізавала кампанія «Арт-комбінат». Галоўным мастаком праекта выступіў Андрэй Пяткевіч, а агульным кіраўніцтвам займаўся старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Вотчык.

Экспазіцыя была закрытая для наведвання з 1 лютага 2020 года на час капітальнага рамонту.

Чытайце таксама:

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду

На Астравеччыне адрамантуюць Дом Казіміра Сваяка

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту

Каментары да артыкула