Культура

На Астравеччыне адрамантуюць Дом Казіміра Сваяка

Будынак музея «Дом Казіміра Сваяка» ў вёсцы Барані Астравецкага раёна чакае бягучы рамонт. Гэта музей паэта, які папулярызаваў беларускую мову ў пачатку ХХ стагоддзя, піша hrodna.life.

У музеі адрамантуюць дах — з-за трэснутага шыфера гарышча залівае дажджом. Таксама адрамантуюць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануюць выдаткаваць 11 838 рублёў. Работы завершаць у ліпені.

«Дом Казіміра Сваяка» адкрылі ў доме Стаповічаў у 2010 годзе як філіял Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея. У музей прадстаўлены побыт сялян к. ХІХ — Н. ХХ ст. і жылы пакой часоў сям’і Стаповічаў з іх асабістымі рэчамі.

Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, паэт. Ён стаў знакавай фігурай беларускай культуры і нацыянальнага руху. Папулярызаваў выкарыстанне беларускай мовы ў каталіцкай царкве. Пакутаваў ад туберкулёзу. Памёр у 36 гадоў у Вільні — пахаваны на могілках Росы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць