БЕЛ Ł РУС

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

21.07.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Гандбалістка з Беларусі Марыя Канавал ужо некалькі гадоў выступае ў гэтай краіне, а летам перайшла з клуба «Дунэра» з горада Кэлэрашы ў бухарэсцкі «Рапід». Цяпер жа яна ўпершыню атрымала выклік у нацыянальную каманду Румыніі, піша «Трыбуна».

Марыя Канавал

Былы трэнер зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі ў свой час абвінавачваў гандбалістку ў нежаданні прыязджаць у лагер нацыянальнай каманды і магчымасці змяніць спартовае грамадзянства. Хоць яна гэта аспрэчвала.

28-гадовая беларуская левая паўсярэдняя Марыя Канавал некалькі гадоў гуляе ў Румыніі, а летась стала вядома, што яна падала дакументы на атрыманне грамадзянства.

Цяпер Канавал можа згуляць на чэмпіянаце свету-2025 у Германіі і Нідэрландах. На яго групавым этапе румынкі сустрэнуцца з харваткамі, датчанкамі і японкамі. Чэмпіянат будзе праходзіць з 26 лістапада па 14 снежня.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя гандбола папрасіла вярнуць у «нашу гандбольную сям'ю» беларусаў і расіян

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць

Каментары да артыкула