Ryanair будзе шчадрэй заахвочваць сваіх супрацоўнікаў за выяўленне негабарытнага багажа
Авікампанія-лоўкостер Ryanair плануе павялічыць прэміі сваім супрацоўнікам за выяўленне пасажыраў з ручной паклажай, якая перавышае дазволеныя памеры. У кампаніі сцвярджаюць, што гэта неабходна для таго, каб пазбягаць затрымак пры пасадцы і стрымліваць парушальнікаў правіл.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images
Цяпер супрацоўнікі атрымліваюць 1,50 еўра за кожнага пасажыра, у якога знаходзяць торбу, большую за дапушчальныя памеры. Кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры паведаміў, што яны разглядаюць магчымасць павелічэння гэтага бонуса, каб яшчэ больш эфектыўна змагацца з парушэннямі.
Па словах прадстаўніка кампаніі, больш за 99% пасажыраў выконваюць правілы, і толькі каля 0,1% спрабуюць пранесці на борт негабарытны багаж. Такіх пасажыраў могуць прымусіць даплаціць — да 75 еўра.
Кампанія ўжо сутыкаецца з праблемамі з-за вялікай колькасці ручной паклажы на борце і падкрэслівае, што ў аэрапортах ёсць спецыяльныя прылады для вымярэння памераў торбаў.
На фоне ўвядзення новых правілаў у Еўрасаюзе, дапушчальныя памеры ручной паклажы таксама змяняюцца — цяпер гэта будзе 40×30×20 см. Раней было 40×20×25 см.
Гэтая заява О’Ліры прагучала на фоне рэзкага росту прыбытку Ryanair: за другі квартал (з красавіка па чэрвень) яна вырасла да 820 мільёнаў еўра супраць 360 мільёнаў у той жа перыяд летась. Прычынай названыя ранні сёлетні Вялікдзень і павышэнне тарыфаў.
Чытайце таксама:
Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса
Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы
Папулярны лаўкостар Ryanair павялічвае памер бясплатнай ручной паклажы