БЕЛ Ł РУС

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля

21.07.2025 / 22:35

Nashaniva.com

У расійскай Цюменскай вобласці мужчына, які ваяваў ва Украіне, забіў сваю жонку. Як паведаміла ягоная сястра, трагедыя адбылася 4 сакавіка — у дзень, калі пара распісалася, піша The Moscow Times.

Фота: Ірына Шарава / 72.RU

Суд у Екацярынбургу асудзіў Аляксея Марчукова да 12,5 года калоніі строгага рэжыму за тое, што ён зарэзаў Марыну — сваю толькі што зарэгістраваную жонку. Пасля святкавання дома ў сваякоў падчас сваркі з-за рэўнасці Марчукоў ударыў жанчыну нажом у сэрца.

Сын Марыны паведаміў, што да гэтага паміж імі ўжо былі канфлікты: мужчына і раней паднімаў на яе руку, але яна яму даравала. Аказалася, што Марчукоў ужо меў судзімасці і пайшоў на вайну, каб пазбегнуць зняволення — яму прапанавалі выбар: альбо турма, альбо ўдзел у баявых дзеяннях.

Гэта не першы падобны выпадак у рэгіёне: у кастрычніку 2024 года іншы вайсковец, які вярнуўся з фронту, забіў жонку на свой дзень нараджэння. А па ўсёй Расіі, паводле даных СМІ, за тры гады вайны больш за 750 чалавек пацярпелі ад гвалту з боку ўдзельнікаў ваенных дзеянняў — каля 400 загінулі, астатнія атрымалі цяжкія траўмы. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення і ў сямейным коле.

У расійскай Дзярждуме ўжо прапаноўвалі ўвесці кантроль за былымі зняволенымі, якія вяртаюцца з фронту, але частка дэпутатаў выступіла супраць, сцвярджаючы, што «героі СВА» ўжо «адкупілі віну крывёй». Гэтай вясной зноў падымалася пытанне пра ўзядзенне нагляду за праблемнымі асобамі і скасаванне магчымасці пазбегнуць турмы праз удзел у вайне.

Чытайце таксама:

Былы ўдзельнік вайны з Украінай згвалціў і забіў сямікласніцу ў Цвярской вобласці

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

«Страшней, што свой заб'е, а не дрон варожы». Як жывуць у вёсцы Курскай вобласці, дзе расійскі салдат расстраляў шматдзетную маці

У Расіі з турмы адпусцілі хлопца, які забіў цэлую сям'ю з дзіцём-інвалідам: ён паехаў з калоніі на вайну

У Краснадары мужчына зарэзаў суседзяў і спаліў іх дом. Але з залы суда яго адразу адпусцілі на вайну

Каментары да артыкула