У Краснадары мужчына зарэзаў суседзяў і спаліў іх дом. Але з залы суда яго адразу адпусцілі на вайну
Мужчыну прызначылі 18 гадоў калоніі і адразу ж перадалі вайскоўцам.

Аляксандр Сцяшук атрымаў судзімасць за забойства, разбой, крадзеж і рабаванне. У 2021 годзе ён пракраўся ў двор пажылой пары і забіў іх нажом.
Пасля гэтага мужчына забраў з дому каштоўныя рэчы, 140 тысяч рублёў (на той момант прыкладна 2000 даляраў) і падпаліў дом, каб схаваць свае сляды злачынства, пішуць «Осторожно, новости».
Краёвы суд у Краснадары прысудзіў Сцешука да 18 гадоў калоніі і адразу ж разгледзеў хадайніцтва аб адпраўцы яго на вайну супраць Украіны.
Асуджанага злачынцу прызналі прыдатным да службы па кантракце і адпусцілі на фронт у зале суда. Прадстаўнікі абароны і абвінавачвання не пярэчылі. З залы суда мужчыну перадалі ўпаўнаважанай вайсковай асобе.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары