БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем жанчына завяла кароў проста ў двары паміж шматкватэрнымі дамамі

22.07.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Жыхарка Гомельскага раёна ўладкавала кароўнік проста ў двары паміж шматкватэрнымі дамамі. Жывёл давялося перасяляць пад кантролем судовых выканаўцаў.

Ілюстрацыйнае фота

Гэтая гісторыя адбылася ў пасёлку Бальшавік. Там жанчына трымала сем кароў і быка ў двары паміж шматкватэрнымі жылымі дамамі.

Жывёлы туліліся ў старым хляве, які быў пабудаваны самавольна. Зімой жывёлы пакутавалі ад холаду і антысанітарыі ў цесным памяшканні: тут адсутнічалі саламяная падсцілка, паўнавартаснае харчаванне і выгул на свежым паветры. Улетку быдла стаяла па калена ў брудзе.

У нейкі момант суседзям гэта надакучыла, і яны паскардзіліся ў выканкам на пах і шматлікія парушэнні, аднак гаспадыня праігнаравала атрыманыя прадпісанні.

У выніку справа дайшла да суда, які пастанавіў выкупіць міні-ферму і перадаць жывёл прафесійнай гаспадарцы. Жывёл эвакуявалі на новае месца жыхарства, а хлявы плануюць знесці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула