Памёр спявак Озі Осбарн
Сям'я заснавальніка гурта Black Sabbath Озі Осбарна паведаміла пра ягоную смерць ва ўзросце 76 гадоў, піша Sky News.
Озі Осбарн. Фота: Dia Dipasupil/Getty Images
Апошнія гады жыцця Озі Осбарн пакутаваў ад хваробы Паркінсана.
У заяве пра смерць ягоная сям'я паведаміла, што музыка пайшоў з жыцця «ў атачэнні любові».
Озі Осбарн стаў піянерам хэві-металу разам з Black Sabbath, а пазней дамогся вялікага поспеху ў якасці сольнага выканаўцы.
Ягоныя хіты Iron Man, Paranoid, War Pigs, Crazy Train і Changes пакінулі глыбокі след як у творчасці гурта, так і ў яго сольнай кар'еры.
Чытайце таксама:
Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме
Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт
Озі Осбарн адмяніў усе канцэрты. Ён больш не будзе ездзіць у туры
Озі Осбарн выпусціць абмежаваную серыю пласцінак з яго новым альбомам у колерах украінскага сцяга