Музыка66

Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме

У Бірмінгеме адбыўся гістарычны канцэрт — апошняе выступленне Озі Осбарна і Black Sabbath. 76-гадовы легендарны франтмен, які пакутуе на хваробу Паркінсона, узначаліў шоу Back to the Beginning перад 40 тысячамі гледачоў на стадыёне Villa Park.

Скрын відэа

Культавы франтмен Black Sabbath Озі Осбарн правёў развітальны канцэрт у сваім родным Бірмінгеме, на сцэне стадыёна Villa Park. Гэта было не проста выступленне — гэта была падзея, якой чакалі прыхільнікі з усяго свету. Як падкрэсліваў сам Осбарн перад канцэртам, для яго было надзвычай важна выйсці на сцэну апошні раз менавіта там, дзе пачыналася яго жыццё і кар’ера.

Канцэрт прайшоў у межах фестывалю Back to the Beginning, і квіткі былі распрададзены менш чым за паўгадзіны. З-за шалёнага попыту арганізатары вырашылі правесці анлайн-трансляцыю — хоць і з дзвюхгадзіннай затрымкай, але гэта дазволіла тысячам фанатаў па ўсім свеце стаць часткай гістарычнага моманту.

Выступленне стала сапраўдным святам для аматараў хэві-металу. Акрамя сольных песень Озбарна, на сцэну падняліся ўсе арыгінальныя ўдзельнікі Black Sabbath — упершыню за 20 гадоў. Гэта было развітанне з эпохай — з эмоцыямі, успамінамі і словамі падзякі.

Озі выступіў, седзячы на чорным троне. Ён пляскаў у далоні, махаў рукамі і глядзеў на гледачоў сваімі фірмовымі «вар’яцкімі» вачыма — усё, як у лепшыя гады.

«Вы нават не ўяўляеце, што я цяпер адчуваю. Дзякуй вам ад усяго сэрца», — звярнуўся ён да публікі.

На сцэне таксама выступілі Metallica, Guns N' Roses, Slayer, Роні Вуд з The Rolling Stones, Стывен Тайлер з Aerosmith і іншыя рок-легенды. 

Пляцоўка ператварылася ў мора футболак Black Sabbath. 

Пры ўсіх праблемах са здароўем і ўзростам, Озі ўсё яшчэ здолеў уразіць фанатаў — яго голас, хоць і нестабільны, заставаўся магутным. Гэта была сапраўдная развітальная феерыя ад аднаго з самых яскравых герояў хэві-металу.

Каментары6

  • Хаха три раза
    06.07.2025
    Прощай, легенда((
    Только что смотрел Mama, I’m Coming Home со вчерашнего концерта и плакал вместе с присутствующими зрителями.
  • %
    06.07.2025
    Мой улюбенец, і мая самая улюбеная група (Black Sabbath). Здароўя вам хлопцы і асабіста Озі. Будзем слухаць вашы несмяротныя альбомы
  • 123
    06.07.2025
    Гэта цуда што яшчэ дажыу́ Оззі да 76 год улічваючы такі лад жыцця ( нарката, алкаголь, бойкі)

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах53

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць