У Варшаве п'яны паляк напаў у трамваі на беларуса
У Варшаве зафіксавалі чарговы напад на нацыянальнай глебе, піша выданне Miejski Reporter.
Фота: Miejski Reporter
22 ліпеня раніцай, каля 8:58, у трамваі №9, што ехаў па мосце Панятоўскага ў цэнтр горада, п’яны грамадзянін Польшчы напаў на беларуса. Пачуўшы, як мужчына размаўляе на ўсходнеславянскай мове, нападнік пачаў крычаць: «Валі ва Украіну!» і распачаў бойку. У выніку беларус атрымаў траўмы галавы.
Перад гэтым той жа п’яны мужчына ўжо зневажаў іншых пасажыраў. На месца здарэння прыбылі медыкі і паліцыя. Пацярпелага агледзелі, але ў шпіталь не павезлі. Паліцыя затрымала нападніка — яго змясцілі ў выцвярэзнік і будуць дапытваць пасля працверазення.
Адзначаецца, што гэта не першы падобны інцыдэнт у польскай сталіцы. У мінулую суботу, таксама ў трамваі, іншы п’яны паляк напаў на жанчыну. Яе паходжанне не ўдакладняецца, але яна таксама з краін, якія мяжуюць з Польшчай на ўсходзе.
Чытайце таксама:
У Гданьску напалі на беларусаў
Беларуса ў Польшчы аштрафавалі за агрэсіўныя паводзіны ў аэрапорце
На мяжы з Польшчай затрымалі п'янага беларуса-дальнабойшчыка
У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі