Свет1717

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі

У суботу 19 ліпеня ў больш чым 80 польскіх гарадах прайшлі антыіміграцыйныя маршы пад лозунгам «Спыніць іміграцыю». Паралельна праходзілі меншыя акцыі супраць гэтых маршаў. Усяго па Польшчы было зарэгістравана 100 публічных акцый, піша Euronews.

Дэманстрацыя супраць іміграцыі ў Варшаве ў суботу, 19 ліпеня 2025 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Акцыі пратэсту, арганізаваныя ультраправай польскай партыяй «Канфедэрацыя свабоды і незалежнасці», прайшлі ў суботу Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Беластоку і іншых гарадах. Дэманстранты патрабавалі закрыць межы з Літвой, Украінай, Беларуссю і Славакіяй для нелегальнай іміграцыі.

«Хопіць шматгадовай палітыкі пускаць усіх запар, а хто яны такія, вызначым пазней», — напісаў у сацсетцы Х Кшыштаф Босак, адзін з лідараў «Канфедэрацыі».

«Польскія жанчыны і мужчыны маюць права быць занепакоенымі ўзроўнем бяспекі ў сябе на радзіме», — дадаў ён.

Выступаючы ў пачатку маршу, Босак запатрабаваў адстаўкі ўрада Дональда Туска, закрыцця межаў з Літвой, Украінай, Беларуссю і Славакіяй для нелегальнай іміграцыі і дазволу салдатам страляць у людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу.

«Без закрыцця Польшчы для нелегальнай іміграцыі, без пачатку аперацыі па дэпартацыі, без адмовы ад паліткарэктнасці, без перааснашчэння памежнай службы і сіл, адказных за кантроль законнасці пражывання, без кантролю над рынкам працы бяспека будзе паступова пагаршацца, — сказаў ён. — Гэтая палітыка павінна змяніцца».

Дэманстрацыя супраць іміграцыі ў Варшаве ў суботу, 19 ліпеня 2025 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Напружанасць расце з-за міграцыйнай палітыкі

Як і ў большасці краін ЕС, міграцыя з'яўляецца адной з самых супярэчлівых палітычных тэм у Польшчы. Марш «Канфэдэрацый» адбыўся неўзабаве пасля ўвядзення Польшчай памежнага кантролю з Германіяй і Літвой, які ўступіў у сілу 7 ліпеня.

На польска-германскай мяжы кантроль усталяваны ў 52 месцах, а на польска-літоўскай — у 13.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся ў траўні, кандыдаты ад ультраправых, у тым ліку Славамір Мэнцэн ад «Канфедэрацыі» і Гжэгаж Браўн ад «Канфедэрацыі Польскай Кароны», занялі, адпаведна, трэцяе і чацвёртае месцы. Многія лічылі, што поспех абодвух кандыдатаў быў абумоўлены іх жорсткай пазіцыяй у дачыненні да міграцыі.

У пятніцу Польшча разам з пяццю іншымі краінамі ЕС узгадніла шэраг мэтаў па ўзмацненні жорсткасці правілаў прадастаўлення прытулку. Падчас сустрэчы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц прызнаўся, што ён «рады таму, што Польшча ажыццяўляе памежны кантроль».

Летась у Польшчы павялічылася колькасць заяў на прадастаўленне прытулку з-за крызісу на ўсходняй мяжы з Беларуссю, які працягваецца з 2021 года.

У выніку польскі парламент прыняў закон, які часова прыпыняе права на атрыманне прытулку для тых, хто перасёк беларускую мяжу.

Як польскія, так і еўрапейскія лідары даўно абвінавачваюць Аляксандра Лукашэнку ў тым, што ён арганізаваў прыток мігрантаў, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў ЕС.

Контрдэманстрацыі ў многіх гарадах

У суботу ў Варшаве, Катавіцах, Ольштыне і іншых гарадах прайшлі контрманіфестацыі супраць маршаў «Канфедэрацый».

Дэманстранты неслі транспаранты з лозунгамі: «Прыняць бежанцаў — выдаліць фашыстаў», «Дзейнічай, дэмакратыя», «Мы абараняем права на прытулак».

«Кожны чалавек, незалежна ад колеру скуры і паходжання, павінен адчуваць сябе камфортна не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе», — заявіла падчас дэманстрацыі Марыя Ксёнжак з фонду «Міжнародная гуманітарная ініцыятыва».

У суботу раніцай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі апублікавала на платформе X статыстыку аб колькасці выдадзеных дазволаў на спецыяльную абарону для замежнікаў.

«У 2024 годзе мы выдалі на 40 адсоткаў менш дазволаў на спецыяльную абарону замежнікаў, чым у 2021 годзе. Гэта вынік больш эфектыўнага кіравання сістэмай, нашых аперацый на мяжы і больш эфектыўных працэдур», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

«Урад праводзіць адказную і прадуманую міграцыйную палітыку, клапоцячыся пра стабільнасць і бяспеку грамадзян», — дадалі ў ведамстве.

Каментары17

  • Праплачана масквой
    20.07.2025
    А чаму з Немцамі - не?
  • Гэта іншае?
    20.07.2025
    Ну дык можа няхай спачатку вяртаюць палякаў, якія ў тую ж Брытанію паехалі за лепшым жыццём?
  • скуфы і падлеткі
    20.07.2025
    цікава, як яны адносяцца к Адаму Міцкевічу і іншым удзельнікам Вялікай Эміграцыі?

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту3

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць