БЕЛ Ł РУС

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage

22.07.2025 / 23:21

Nashaniva.com

Пра аварыю французскага самалёта паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Украіны.

«Увечары 22 ліпеня 2025 года, падчас выканання палётнага задання на знішчальніку Mirage-2000, адбылася адмова авіяцыйнай тэхнікі, пра што пілот далажыў кіраўніку палётаў.

Далей ён дзейнічаў пісьменна, як мае быць у крызісных сітуацыях, і паспяхова катапультаваўся.

Пошукава-выратавальная каманда знайшла лётчыка, стан стабільны. На зямлі — без пацярпелых.

Прызначаная спецыяльная камісія, для ўстанаўлення прычын авіяцыйнага здарэння».

Тры самалёты Mirage-2000 Францыя перадала Украіне ў лютым гэтага года. Гэта самалёты 1980-х гадоў, якія ў 2000-х прайшлі мадэрнізацыю.

Чытайце таксама:

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт

Нідэрланды адправяць свае знішчальнікі, каб ахоўваць шляхі вайсковай дапамогі Украіне

Украінскі пілот разбіўся на F-16 падчас начной атакі

Каментары да артыкула