Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці
Больш за палову выпадкаў укусаў здарыліся ў лясах.
Клешч. Фота: Wikimedia Commons
З пачатку 2025 года ў медыцынскія ўстановы Гомельскай вобласці пасля ўкусаў кляшчоў звярнулася каля 2000 чалавек. Траціна з іх — дзеці, паведамляе абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Больш за палову выпадкаў укусаў здарыліся ў лясах. Яшчэ каля 40% — на тэрыторыі дачных участкаў і прыватных падворкаў сельскіх жыхароў.
Астатнія выпадкі былі ў загарадных аздараўленчых установах прыгарадных зонах адпачынку і замежных тэрыторыях.
Паводле вынікаў лабараторных даследаванняў, 26% кляшчоў былі носьбітамі ўзбуджальнікаў Лайм-барэліёзу, 0,2% — віруса клешчавога энцэфаліту.
З пачатку года на Гомельшчыне зафіксавалі 72 выпадкі захворвання Лайм-барэліёзам і адзін выпадак клешчавога энцэфаліту.
Чытайце таксама:
Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін