БЕЛ Ł РУС

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў

23.07.2025 / 14:43

Nashaniva.com

Дэпутат ад «Адзінай Расіі» Міхаіл Тарасенка памёр пасля цяжкай хваробы. Але пра гэта абвясцілі толькі пасля таго, як ён «падтрымаў» некалькі законапраектаў, пiша Бі-бі-сі.

Міхаіл Тарасенка. Фота: «Адзіная Расія»

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Міхаіл Тарасенка ў дзень сваёй смерці 22 ліпеня здолеў узяць удзел у 11 галасаваннях.

Пра смерць дэпутата спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін абвясціў толькі пасля таго, як расійскі парламент прыняў закон аб забароне пошуку ў інтэрнэце «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

«Ён хварэў, цяжка хварэў. Хвароба аказалася мацнейшай», — сказаў Валодзін.

За сам закон аб пошуку «экстрэмісцкіх» матэрыялаў Тарасенка не галасаваў. Аднак з асабістай карткі дэпутата відаць, што ў дзень смерці ён «падтрымліваў» закон «Аб дэнансацыі Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях» і адразу у трох чытаннях «прагаласаваў» за законапраект, які дазваляе жонкам загінулых удзельнікаў вайны карыстацца іх транспартнымі сродкамі да ўступлення ў спадчыну.

Падобныя выпадкі здараліся і раней. У мінулым у Дзярждуме тлумачылі, што дэпутаты, якія прапускаюць пасяджэнне па хваробе, перадаюць калегам сваю картку для галасавання, і тыя галасуюць за іх.

Імаверна, так адбылося і з Тарасенкам, але да трэцяга чытання закона аб пошуку «экстрэмісцкіх» матэрыялаў навіна пра яго смерць, падобна, дайшла да Думы, таму за гэты закон ад яго імя галасаваць не сталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула