Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам
Відэа з такой цырымоніі з’явілася ў інстаграме Купалаўскага тэатра. Колькі каштуе?
«Гэта ўнікальная магчымасць пачаць гісторыю сваёй сям’і ў сценах найстарэйшага тэатра краіны. У стварэнні святочнай атмасферы вам паспрыяюць прыгожы інтэр’ер, артысты і музычнае суправаджэнне аркестра Купалаўскага тэатра», — пазначана ў паведамленні.
Фота: kupalauski.by
Каб сыграць вяселле, у адным з пакояў тэатра паставілі дэкаратыўную арку, якую задрапіравалі белай тканінай і ўпрыгожылі лямпачкамі, усюды расставілі кветкавыя кампазіцыі. Для гасцей падрыхтавалі некалькі дзясяткаў крэслаў. Святочна-тэатральную атмасферу стваралі акцёры ў шляхетных касцюмах і аркестр тэатра.
На відэа, апублікаваным у інстаграме тэатра, можна пачуць, што ўрачыстую цырымонію праводзяць на рускай мове. Жаніх паказаў стылізаванае пад даўніну пасведчанне аб шлюбе — у ім таксама ўсё надрукавана па-руску.
«Нашай Ніве» стала вядома, колькі ж каштуе пабрацца шлюбам у Купалаўскім тэатры. За тэатралізаваную цырымонію трэба заплаціць ад 1000 да 1500 рублёў.
Чытайце таксама:
Купалаўскі тэатр пакажа спектаклі па-за сцэнай
У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам
Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца