Культура1414

«Сяджу і разумею, што нічога не разумею». Расійская актрыса, запрошаная ў Купалаўскі тэатр, расказала пра беларускамоўны рэпертуар

Расійская актрыса, запрошаная ў 2022 годзе замест звольненых купалаўцаў, узгадала, як упершыню глядзела «Паўлінку». 

Расійская актрыса Ганна Мешчаракова распавяла выданню «Мінск-Навіны», як прыехала ў Мінск, не ведаючы беларускай мовы. 

— Першым спектаклем была «Паўлінка». Сяджу і разумею, што нічога не разумею… А наперадзе праца над «Рамэа і Джульетай»… Супакойвала сябе: пройдзе час і буду пра гэта ўспамінаць з усмешкай, настройвала сябе, што прайду выпрабаванне і спраўлюся. І калі пераадолела мяжу, падумала: гэта мая асабістая перамога. Я не проста зазубрыла словы, я нясу эмоцыі. Неверагодныя адчуванні! Гэта велізарны крок наперад, — сказала Мешчаракова.

У 2020 годзе большая частка трупы звольнілася з Купалаўскага на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Каб аднавіць працу тэатра адміністрацыі прыйшлося запрашаць новых акцёраў з Расіі, бо неабходнай колькасці акцёраў у беларускіх тэатрах не знайшлося — у іншых тэатрах краіны таксама прайшлі масавыя звальненні праз пратэсты. 

Каментары14

  • Алекс
    16.03.2025
    Какое же днище. Чемодан, вокзал…
  • да правакатару
    16.03.2025
    Мх, Як я разумею, яна вывучала мову і ўдзельнічае ў выступленнях на беларускай і размаўляе ў беларускай культуры і дапамагае захаваць мову. А калі апошні раз вы размаўлялі па беларускай? Хоць замест адказу, я думаю, будзе замена і адыход ад тэмы
  • Filipp
    16.03.2025
    Ну вось, праз нейкі час і расіян навучым беларускай!)

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць