БЕЛ Ł РУС

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін

23.07.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Пра завяршэнне чарговага раўнда перамоў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі ў Стамбуле паведаміла ТАСС.

Украінскую дэлегацыю, як і падчас папярэдняга раўнду, узначальваў Рустэм Умераў, а расійскую — Уладзімір Мядзінскі.

У пачатку сустрэчы кіраўнік турэцкага МЗС Хакан Фідан заявіў, што канчатковая мэта перамоў — спыненне агню. Паводле яго слоў, Турцыя разлічвае на іх поспех. Таксама Фідан падзякаваў Уладзіміру Пуціну, Уладзіміру Зяленскаму і Дональду Трампу за намаганні ў арганізацыі перамоў.

Пасля яго ўступнага слова сустрэча ішла ў закрытым рэжыме, але працягнулася зусім нядоўга — усяго каля 40 хвілін. Пра іх вынікі пакуль афіцыйна не паведамляецца, але ТАСС сцвярджае, што бакі нібыта зноў дамовіліся пра абмены палоннымі.

Крыніца расійскага агенцтва «РИА Новости» сцвярджае, што з высокай доляй верагоднасці перамовы ў чацвер не працягнуцца.

Чытайце таксама:

Украінскую дэлегацыю на перамовах у Стамбуле ўзначаліць Рустэм Умераў

Зяленскі: Трэці раўнд перамоў з Расіяй мае адбыцца ў сераду

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме

Каментары да артыкула