Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні
23 ліпеня ў вёсцы Навасёлкі Валожынскага два хлопчыкі (14 і 6 гадоў) атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці з-за неасцярожнага абыходжання з бензінам пры распальванні печы ў лазні, паведамляе СК.
Старэйшы брат, дапамагаючы бабулі, вырашыў паскорыць працэс гарэння, плюхнуўшы бензін у печ, што прывяло да ўспышкі вадкасці ў яго руках.
Спалохаўшыся, падлетак адкінуў бутэльку, трапіўшы бензінам на малодшага брата, у якога загарэліся спіна і галава. Спрабуючы патушыць агонь, старэйшы хлопчык атрымаў апёкі.
Відавочцам няшчаснага выпадку стала іх сястра. Яна і паклікала бабулю, якая збіла полымя, а таксама выклікала хуткую.
Зараз дзеці знаходзяцца ў бальніцы: 6-гадовы хлопчык атрымаў апёкі 24% цела, а 14-гадовы — 15%.