БЕЛ Ł РУС

Адбылася масавая гібель рыбы ў рацэ Пліса ў Барысаве

24.07.2025 / 10:27

Nashaniva.com

Выяўлена 159 загінулых асобін розных відаў — тры судакі, тры звычайныя налімы, сто плотак, 35 акунёў і 17 язей, піша БелТА

Фота: Барысаўскі РАСК

Агульная экалагічная шкода ацэнена ў 285 базавых велічынь (11 970 рублёў), што сведчыць пра сур’ёзнасць інцыдэнту. Следчы камітэт пачаў праверку па факце гібелі рыбы.

Спецыялісты праводзяць лабараторны аналіз проб вады і біяматэрыялу, каб вызначыць прычыну мора.

Сярод магчымых фактараў разглядаюцца: несанкцыянаваны скід хімічных рэчываў, забруджванне сцёкавымі водамі, натуральныя прычыны — перагрэў вады, дэфіцыт кіслароду.

Чытайце таксама:

У Навагрудскім раёне мор рыбы: калгас зліваў гной у раку

Каментары да артыкула