Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі
За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску павялічыўся больш чым на 500 даляраў.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЖК «Мінск-Свет»
Паводле апошніх даных партала Realt.by, сярэдні кошт прапановы метра жытла ў Мінску дасягнуў $1925. Год таму, у ліпені 2024 года, ён складаў $1406.
Атрымліваецца, што за год метр у сталіцы дадаў больш за 500 даляраў.
Інфаграфіка: Realt.by
Для параўнання: з чэрвеня 2023 па чэрвень 2024-га метр у Мінску падаражэў усяго на 50 даляраў — з 1360 да 1406 даляраў.
Адметна, што ў апошнія месяцы рост толькі паскорыўся. Калі 18 мая кошт метра па прапановах складаў $1810, то ўсяго праз два месяцы ён дасягнуў $1925. Гэта плюс 6,3% за два месяцы.
Такім чынам, гэтым летам быў пабіты рэкорд восені 2013 года, калі квадрат у сталіцы па прапановах каштаваў 1840 даляраў.
Інфаграфіка: Realt.by
А вось рэкорд восені 2007 года, калі метр у Мінску дасягнуў адзнакі ў 2000 даляраў, пакуль застаецца не пераадоленым.