БЕЛ Ł РУС

У выходныя могуць быць перабоі з карткамі двух банкаў

24.07.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Кліентам Беларусбанка і БСБ Банка будуць часова недаступныя некаторыя аперацыі ў найбліжэйшыя выходныя. З 26 па 27 ліпеня гэтыя ўстановы правядуць тэхнічныя работы.

Так, з 23:00 26 ліпеня да 07:00 27 ліпеня ў аддзяленнях Беларусбанка і праз іх анлайн-сэрвісы нельга будзе скарыстацца ўкладнымі і бягучымі рахункамі, пагасіць крэдыты ці аформіць новыя плацежныя карткі.

Таксама з 01:00 да 02:00 27 ліпеня ў банку не будуць даступныя аперацыі з карткамі і наяўнымі грашыма.

БСБ Банк таксама правядзе тэхналагічныя работы: з 01:50 да 07:00 27 ліпеня аперацыі з плацежнымі карткамі, тэрміналамі і банкаматамі будуць прыпынены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула