БЕЛ Ł РУС

На Барысаўшчыне чалавек парадкаваў тэрыторыю і засыпаў пяском чырванакніжныя расліны

24.07.2025 / 18:11

Nashaniva.com

У Барысаўскім раёне мужчына вырашыў упарадкаваць тэрыторыю каля свайго будучага дома і пачаў засыпаць участак пяском. Але зрабіў гэта не толькі на сваёй зямлі: закрануў тэрыторыю побач, якая аказалася часткай прыроднай зоны пад асаблівай аховай, піша «Мінская праўда».

На месцы, якое мужчына «парадкаваў», раслі рэдкія віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паводле інфармацыі прыродаахоўных службаў, былі пашкоджаныя і знішчаныя ўнікальныя расліны, што нанесла прыродзе значную шкоду.

Цяпер супраць уладальніка ўчастка вядзецца праверка па артыкуле 275 Крымінальнага кодэкса — «Забруджванне лесу або асяроддзя прарастання драўняна-хмызняковай расліннасці». Яму пагражае буйны штраф або абмежаванне (ці пазбаўленне) волі тэрмінам да трох гадоў.

Мужчына сцвярджае, што не ведаў дакладнай мяжы свайго ўчастка і хацеў зрабіць «як лепш», але ад адказнасці гэта не вызваляе.

Чытайце таксама:

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

У сямі беларускіх лясгасах дазволілі паляванне на мядзведзя

У Мінску з'явілася алея аўтарскіх лавак, створаная па эскізах школьнікаў ШМАТ ФОТАЎ

Каментары да артыкула