Грамадства66

У Мінску з'явілася алея аўтарскіх лавак, створаная па эскізах школьнікаў ШМАТ ФОТАЎ

Днямі ў Мінску з'явілася новая алея аўтарскіх лавак. Іх паставілі ў рамках конкурсу на найлепшую лаўку Першамайскага раёна. Адметная асаблівасць: прынамсі некаторыя лаўкі выкананыя па эскізах дзяцей. Іх адправіўся глядзець журналіст выдання Blizko.by.

Дзе з'явілася новая алея лавак?

Лаўкі выстраіліся ўздоўж левага берага Сляпянскага канала на ўчастку ад вуліцы Кедышкі да праспекта Незалежнасці, практычна праз дарогу ад Нацыянальнай бібліятэкі. Раней тут была звычайная сцежка, абсыпаная крошкай, з некалькімі звычайнымі лаўкамі.

З мінулага года ўздоўж канала ідзе рамонт, сцежку выраўнялі і замасцілі пліткай.

Мабыць, не ўсе работы выкананыя па эскізах школьнікаў, але такіх усё ж нямала. «Школьныя» лавачкі перамяжоўваюцца лаўкамі ад прадпрыемстваў сталіцы. Удзел у спаборніцтвах у гэтым годзе прынялі 19 арганізацый.

Вось лаўка, у якой спінка выкананая ў выглядзе такога скайлайну — сілуэту вядомых будынкаў горада. Хоць яны і стылізаваныя, але можна адгадаць «Вароты Мінска», Чырвоны касцёл, Усіхсвяцкую царкву, Святадухаў сабор, ратушу, Нацыянальную бібліятэку, Палац культуры прафсаюзаў, гадзіннікавы завод, манумент Перамогі, 15-ы корпус БНТУ. Лаўку зрабіла прадпрыемства «Мінсккамунцепласетка», на лаўцы ёсць і іх дэвіз: «Мы адказныя за цяпло і камфорт».

Шахматную лаўку пад назвай «Шах і мат» прадставіла камунальнае рамонтна-эксплуатацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «ДомЭнергаСэрвіс». На ёй, праўда, не размясцілі саму шахматную дошку. Зрэшты, на цырымонію адкрыцця алеі лавак дошку ўсё ж прынеслі, і судзейская калегія нават паспрабавала разыграць партыю.

Вось лавачка ад «Мінгаза». Тут седакоў затуляе ад сонца вялікі зялёны ліст. Гэтая лаўка створаная па эскізе Анастасіі Альшэўскай са школы №137. Яна расказвае: «У маім праекце прысутнічае элемент у выглядзе літары «Ў» — сімвала беларускай мовы і ідэнтычнасці нашага народа». Знойдзеце гэтую літару? Магчыма, на «Ў» абапіраецца столік.

Мінскі маргарынавы завод брэндаваў лавачку сваім таварным знакам «Залатая кропля» ў фірмовай расфарбоўцы. Слова «Капля» тоненька выпілілі — і таму здаецца, што менавіта па гэтай прычыне даволі хутка яно адламаецца пад ціскам чыёй-небудзь спіны.

Наступная лаўка зробленая па матывах казкі Пушкіна пра рыбака і рыбку. Лаўку вырабіла прадпрыемства «Белэнергарамналадка» па эскізе 12-гадовай Ксеніі Сакаловай са школы №63. Лаўка называецца «Святочная». Калі паглядзець на яе ў тарэц, то можна ўбачыць, што лаўка падобная да разгорнутай кнігі.

Лаўку з клавішамі на спінцы пад назвай «Раяль» вырабіў Эксперыментальны завод па эскізе 17-гадовай Віданы Шлендэр з 137-й школы.

Некалькі лавак не адрозніваюцца адмысловымі штукарствамі: можна нават і не зразумець, што яны конкурсныя. Хоць кожная адрозніваецца ад іншай. Лаўка з завітушкамі і падстаўкамі пад кветкавыя кашпо называецца «Натхненне». Хто натхніў ЖЭУ № 6 Першамайскага раёна на такі твор, невядома.

Вось гэту зрабіла ЖЭУ №2 Першамайскага раёна.

А гэту — ЖЭУ №3.

А ЖЭУ №4 прадставіла «Лаўку прымірэння» са скошанымі адзін да аднаго сядзеннямі. Вугал «сыходжання», зрэшты, зусім невялікі.

Трынаццацігадовая Ангеліна Тупікіна са школы №225 займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва «Юны мастак». На эскіз лаўкі Ангеліна выдаткавала каля двух тыдняў.

«Пры напісанні гэтай карціны мяне натхняла прыгажосць роднага краю. Таму атрымалася не простая лаўка, а лаўка, гледзячы на якую ты пазнаеш сваю краіну. Усе мы ведаем, што бусел — гэта галоўны сімвал Беларусі, сімвал міралюбнасці і мудрасці, таму ён знаходзіцца ў цэнтральнай частцы лаўкі. Наш родны край знакаміты сваімі зялёнымі палямі. Я адлюстравала каласы і васількі — кветкі, якія часта сустракаюцца на нашых прасторах», — цытуе яе БелТА.

Лаўку ў форме рыбы пад назвай «Месца клёву» вырабіў Зелянбуд Першамайскага раёна. Тут сапраўды часта сядзяць рыбакі, хоць таблічкі і папярэджваюць, што лавіць рыбу забаронена.

«Мінскія кабельныя сеткі» прадставілі лаўку, створаную па матывах дзіцячага малюнка.

«Гэты арт-аб'ект не толькі цешыць вока, але і сімвалізуе творчы падыход ды сувязь паміж пакаленнямі, уносячы яркія фарбы ў гарадскі ландшафт», — сцвярджае прадпрыемства.

Фото: Pervadmin.gov.by

Аўтарства гэтых лавак высветліць не ўдалося.

Рамаўтадар Першамайскага раёна вырабіў вось такую лаўку пад назвай «Памяць мінулага — наша сучаснасць, будучыня». Пра які-небудзь эскіз школьніка ў аснове гэтай лаўкі не паведамляецца — верагодна, гэта творчасць саміх рамаўтадараўцаў.

«Лаўка сышчыка» зробленая па малюнку вучня школы №115 Арцёма Мітара. Лёгка зразумець, што хлопец змалёўваў свайго персанажа з героя мультфільма «Па слядах брэменскіх музыкаў». Можна заўважыць, што касцюм героя і ножкі лаўкі значна спрошчаныя ў параўнанні з эскізам. Затое адной з ножак лаўкі фактычна з'яўляецца нага самага сышчыка!

Кампанія МТС, якая прадставіла лаўку, сцвярджае, што постаць сышчыка дапамагаў рабіць вядомы скульптар, але імя яго выдаваць не хоча. Так што верце на слова: гэта вельмі вядомы скульптар, які пажадаў застацца вельмі невядомым.

Новыя лаўкі ацэньваліся журы па некалькіх крытэрыях. Улічваліся ўнікальнасць ідэі, арыгінальнасць дызайну, нестандартныя творчыя і тэхнічныя рашэнні, складанасць выканання і, вядома, устойлівасць кампазіцыі да атмасфернага і антрапагеннага ўздзеяння. Вынікі конкурсу будуць агучаны да Дня горада, а прадпрыемствы-пераможцы і юныя аўтары ідэй атрымаюць памятныя падарункі.

Каментары6

  • Цім
    23.07.2025
    Лаўка "80 лет ..." - гэта такі жарт? Ці клініка?
  • Абняць і плакаць
    23.07.2025
    Лаўка "Шах і мат" - цікавая.
    На жаль, большасць "твораў" на гэтай алеі выклікаюць сумныя эмоцыі. Вельмі шмат няўдалых рашенняў.
  • Ох е-мое
    23.07.2025
    Агротрэш.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць