Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган
Амерыканскі акцёр і рэстлер Халк Хоган памёр ва ўзросце 71 год, паведамляе The Sun.
Як паведамляюць амерыканскія СМІ, смерць адбылася ад спынення сэрца. Больш канкрэтныя прычыны пакуль не называюцца.
Хоган пачаў кар'еру рэстлера ў 1977 годзе і больш за 30 гадоў быў адной з галоўных зорак амерыканскага рэстлінгу.
Паралельна ён здымаўся ў кіно — першую ролю выканаў у 1982 годзе ў фільме «Рокі 3». Ён здымаўся ў серыялах «Каманда «А», «Круты Уокер», фільмах «Каманда з прыгарада», «Невынішчальны шпіён».