БЕЛ Ł РУС

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі

24.07.2025 / 21:21

Nashaniva.com

Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў падчас візіту ў Расію на экалагічную канферэнцыю ў Горна-Алтайску расказаў, што Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай прафінансаваць шэраг праектаў.

Юрый Селіверстаў

Паводле слоў чыноўніка, на сустрэчы з расійскімі калегамі абмяркоўвалася не толькі магчымасць прыцягнення новых крэдытаў на інвестыцыйныя праекты, але і рэфінансаванне ранейшых даўгоў.

Асобна ён адзначыў, што Беларусь хоча атрымаць фінансаванне на развіццё нафтаперапрацоўкі і на папаўненне дзяржаўнага бюджэту.

«Вы ведаеце, сёння ў топе пытанні фінансавання нафтаперапрацоўкі, пытанні прыцягнення фінансавання ў бюджэт», — заявіў міністр.

Селіверстаў не ўдакладніў, пра якія сумы ідзе гаворка, але падкрэсліў, што кантакты паміж Мінскам і Масквой носяць рэгулярны і шчыльны характар.

Раней паведамлялася, што Расія дала Беларусі адтэрміноўку па выплатах па дзяржаўных крэдытах на агульную суму каля 800 мільёнаў даляраў — адпаведны закон падпісаў Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

Расія рэфінансуе частку выдадзеных Беларусі крэдытаў

Мінфін: Бюджэт 2024 года выкананы без дэфіцыту

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу

Каментары да артыкула